Матацыклісту, які ў Мінску збіў інспектара ДАІ, выставілі абвінавачанне

Матацыклісту, які ў Мінску збіў інспектара ДАІ, выставілі абвінавачанне

Матацыклісту, які ў Мінску збіў інспектара ДПС, выставілі абвінавачанне. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. Паводле яе слоў, абвінавачанне выстаўленае па артыкуле "парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Матацыклісту пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі — да 5 гадоў, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Паводле слоў Ганчаровай, расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні працягвае Упраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Аварыя з удзелам байкера, інспектара ДАІ і інкасатараў. Тры версіі

Як паведамляла Еўрарадыё, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 18 красавіка ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. У ім пацярпелі 46-гадовы супрацоўнік ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і 31-гадовы матацыкліст. Афіцэр паспрабаваў спыніць матацыкліста, але той рэзка стартаваў і пацянуў яго за сабой. На скрыжаванні яны трапілі пад машыну інкасатараў. Інспектар ДАІ дагэтуль знаходзіцца ў коме. Матацыкліст знаходзіўся пад вартай у бальніцы, але пасля яго забралі ў следчы ізалятар. Ён адмовіўся ад дачы паказанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі