Матолька: Актыўна сякуць дрэвы ці ўжо ссеклі адразу ў васьмі месцах Мінска

Матолька: Актыўна сякуць дрэвы ці ўжо ссеклі адразу ў васьмі месцах Мінска

Аляксандр Лукашэнка раптам запатрабаваў “спыніць разбой з дрэвамі”.

“Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт стварыць з насельніцтвам? У Мінску “дастукаліся” да таго, пачалі пілаваць векавыя дрэвы замест таго, каб пакласці дзесьці пад дарогай, як звычайна, камунікацыі”, — заявіў кіраўнік краіны.

Цяпер дрэвы ў Мінску сякуць адразу у 8 месцах. Такія месцы пералічвае блогер Антон Матолька.

Матолька: “Самая масавая высечка ў Курасоўшчыне, дзе будуць будаваць метро. Там ссякаюць ўсё адразу, пад метро і камунікацыі. У Ракаўскім прадмесці ўжо высеклі дрэвы, там дзе хлебзавод. Высеклі два вялікія дрэвы насупраць кінатэатра “Кастрычнік”. Плануецца высечка на вуліцы Камсамольскай. На мінулым тыдні высеклі дрэвы каля абласной міліцыі, на Кальварыйскай. Вуліца Цэнтральная, Трактарны завод, там планавалася высечка вялікай колькасці дрэваў. Падключыліся буйныя СМІ і раптам прынялі рашэнне не высякаць. Сякуць дрэвы на Якуба Коласа і ў Зялёным лузе. Такіх месцаў шмат”.

Высечка дрэваў шмат разоў перарастала ў канфлікт забудоўшчыкаў з мясцовымі жыхарамі. Пры забудове сквера “Котаўка”, напрыклад, дрэвы ўдалося адстаяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі