Майкл Пампеа станоўча ацаніў вяртанне Кандрусевіча ў Беларусь

Майкл Пампеа / Reuters
Майкл Пампеа / Reuters

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пракаментаваў вяртанне кіраўніка беларускага Касцёла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь:

"Рады, што беларускія ўлады дазволілі арцыбіскупу Кандрусевічу, лідару Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, вярнуцца дадому да сваёй паствы. Гэта перамога для свабоды веравызнання. Сардэчна запрашаем дадому, арцыбіскуп".

Пампеа неаднаразова заклікаў улады Беларусі дазволіць Кандрусевічу вярнуцца ў краину.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у жніўні адкрыта асудзіў гвалт сілавікоў і ўціск правоў грамадзян у Беларусі. Неўзабаве пасля гэтага ён не змог вярнуцца ў Беларусь з Польшчы. 

Кіраўнік беларускага Каталіцкага касцёла вярнуўся ў Беларусь 24 снежня і змог правесці калядныя службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі