МАЗ паставіць у сталіцу Кубы 50 гарадскіх аўтобусаў

Мінскі аўтамабільны завод плануе паставіць у сталіцу Кубы Гавану 50 гарадскіх аўтобусаў з нізкай падлогай "МАЗ-107" і 50 гарадскіх аўтобусаў асабліва вялікай умяшчальнасці "МАЗ-105".
Як паведамілі на Мінскім аўтазаводзе, першыя пастаўкі аўтобусаў пачнуцца ў чэрвені, а ўсю партыю плануецца перадаць у Гавану да канца кастрычніка гэтага года.

Усе аўтобусы для Кубы будуць вырабленыя ў спецыяльным выкананні — з вялікай колькасцю фортак, пластыкавымі сядзеннямі, а таксама з удасканаленым дызайнам салона.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі