Меланья Трамп патроліла мігрантаў паркай з надпісам “Мне ўсё роўна”
Меланья Трамп чарговы раз дала карыстальнікам сацыяльных сетак і журналістам магчымасць жорстка пакрытыкаваць свой густ. Збіраючыся да дзяцей нелегальных мігрантаў у Тэхасе, яна апранула ў самалёт парку Zara з надпісам "I Don't Care. Do U?” (“Мне ўсё роўна. А вам?”).
Першая лэдзі апранаецца ў самых дарагіх дызайнераў планеты, таму абсалютна відавочна, што куртка за $39 з’явілася ў яе гардэробе не выпадкова.
Па прылёце ў Тэхас спадарыня Трамп выйшла з самалёта ў іншым жакеце і зрабіла выгляд, што нічога не адбылося. Пазней Дональд Трамп патлумачыў у Твітары, што мэсадж на спіне Меланьі адрасаваны аўтарам фэйкавых навін.
Пазней падключылася і прэс-сакратарка Першай лэдзі Стэфані Грышам. Яна абвінаваціла журналістаў у тым, што яны звяртаюць нашмат больш увагі на тое, што Меланья апранае, чым на тое, як яна дапамагае людзям.
Цяперашняя выхадка — не першая, праз якую Меланья Трамп робіцца аб’ектам крытыкі. У 2017 годзе Першая лэдзі прыехала ў зону бедства ў затопленым штормам “Харві” Х’юстане ў туфлях-лодачках Manolo Blahnik з пітона на 12-сантыметровых абцасах. Пасля шквалу абураных постаў Меланья пераабулася ў беласнежныя красоўкі — таксама дзіўны выбар для прагулак па разбураным горадзе.
Да таго ж, былая мадэль пастаянна ігнаруе правілы дрэс-коду. Першая лэдзі не пакрывае галаву падчас візітаў у мусульманскія краіны, прынцыпова не носіць станік нават пад напаўпразрыстай вопраткай, а на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ірландыі нядаўна з’явілася ў сукенцы са “змяіным” прынтам і туфлях пад леапарда.
I like this one too. #MelaniaTrump #Melania #ThursdayThoughts #ThursdayMotivation #Trump #Resist pic.twitter.com/9SR8iHMqF5
— Kristine Schachinger (@schachin) June 22, 2018
More from the #MelaniaTrump #ItsJustAJacket Collection
— Darwun St James (@DarwunStJames) June 22, 2018
Check 'em out
Oh #Melania#FLOTUS F'd Up
Her favs are#IBelieveStormyDaniels#RobertMuellerIsMyHero#ISawThePeePeeTape#IVotedForHillary#HeIsATraitor#Resist #Trump #VoteOutGOP #TrumpConcentrationCamps#TrumpLiesMatter pic.twitter.com/oETIrQVqoA
you guys only hate melania because she tells you the hard truth: pic.twitter.com/a80CkYHfxx
— the 80lb mole removed from ginny sack's ass (@Milo_Edwards) June 21, 2018