Мэр Нью-Ёорку зняўся ў "Сэксе ў вялікім горадзе"

Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг з'явіцца ў фільме “Сэкс у вялікім горадзе” ў ролі самога сябе. Як заявіў яго афіцыйны прадстаўнік, здымкІ эпізоду з Блумбэргам адбылІся ў аўторак увечары ў парку ў цэнтры Манхэтэна. Карціну па матывах аднайменнага папулярнага тэлесерыяла пачалі здымаць у верасні.

Выконваць галоўныя ролі ў ёй будуць тыя ж актрысы - Сара Джэсіка Паркер, Кім Кэтрол, Крысцін Дэвіс і Сінтыя Ніксан. Нагадаю, што апошні, шосты сезон серыялу, у аснову якога лёг бэстсэлер Кэндзіс Бушнэл, быў паказаны ў 2004 годзе.

Дадам, што папярэдні мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні таксама з'яўляўся на тэлеэкране ў якасці акцёра - ён зняўся ў серыяле “Закон і парадак”. Іншы экс-мэр, Эд Кох, зрабіў цэлую кар'еру ў гэтай галіне, на яго рахунку ролі ў адной з серыяў абодвух тэлесерыялаў.

Фота: marcus-mayer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі