Меркель і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і дзеянні Лукашэнкі

Меркель і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і дзеянні Лукашэнкі

20 жніўня Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін, як і анансавалася, абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і вакол Беларусі, дзеянні Аляксандра Лукашэнкі. Беларускую тэму падчас трохгадзінных перамоваў у Маскве ўзняла канцлер Германіі. Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі, што сітуацыя ў Беларусі павінна вырашацца самімі беларусамі:

"Лічым, што супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашаныя толькі ў рамках канстытуцыйна-прававога поля і выключна самімі беларусамі без вонкавага ўмяшання".

Пуцін заўсёды гаворыць падобнае падчас размоў з заходнімі лідарамі на беларускую тэматыку. У Маскве абмеркавалі не толькі сітуацыю ўнутры Беларусі, але і міграцыйны крызіс на яе межах з краінамі ЕС.

Меркель: "У кантэксце Беларусі я рэзкім чынам асудзіла выкарыстанне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедства. Гаворка ідзе пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі