Меркель заклікала Аланда не пастаўляць "Містралі" ў Расію

Ангела Меркель таксама абвясціла, што Нямеччына прыпыняе будаўніцтва стралковага цэнтра ў Расіі, перадае УНІАН.

Кантракт коштам 1,2 млрд еўра на пабудову двух французскіх верталётаносцаў для ВМФ Расіі быў падпісаны ў чэрвені 2011 года. Чакаецца, што першы карабель "Уладзівасток" паступіць на ўзбраенне расійскага флоту ў 2014 годзе, другі — "Севастопаль" — у 2015 годзе. Французскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што маюць намер выконваць кантракты з Расіяй наконт "Містраляў".

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі