Месцазнаходжанне Януковіча невядомае

“Я не маю інфармацыі пра месцы знаходжання прэзідэнта”, — сказаў Мірашнічэнка журналістам у суботу.



Ён адзначыў, што ходзяць розныя чуткі, шмат эмоцыяў. Мірашнічэнка паабяцаў паведаміць журналістам, дзе Януковіч, як толькі ў яго будзе такая інфармацыя.



Апроч таго, ён сказаў, што не ведае, дзе знаходзяцца яго калегі з фракцыі Партыі рэгіёнаў і “хто з іх будзе тут”. Пры гэтым прадстаўнік украінскага прэзідэнта падкрэсліў, што нельга спыняць працу Вярхоўнай Рады, інфармуе zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі