Microsoft набывае Nokia за 5,4 млрд еўра
Амерыканская кампанія купляе бізнес фінскай кампаніі Nokia па вытворчасці мабільных тэлефонаў.
Да 2011 года кампанія была лідарам на рынку мабільных тэлефонаў, аднак ужо некалькі гадоў саступае Samsung і Apple.
Паводле ўмоваў здзелкі, Microsoft атрымлівае правы на выкарыстанне патэнтаў кампаніі і вытворчасць мабільных прылад, паведамляе ВВС.