МіГ-29 не змог прызямліцца на авіяносец у Міжземным моры, лётчык катапультаваўся

МіГ-29 не змог прызямліцца на авіяносец у Міжземным моры, лётчык катапультаваўся

Знішчальнік МіГ-29 не змог прызямліцца на расійскі авіяносец у Міжземным моры і пацярпеў аварыю. Лётчык катапультаваўся, пагрозы яго здароўю няма. Здарэнне адбылося на крэйсеры "Адмірал Кузняцоў". Мінабароны Расіі афіцыйна пацвердзіла інфармацыю пра здарэнне, інфармуе РІА "Новости".

Адзначаецца, што знішчальнік выконваў трэніровачныя палёты. Прычынай здарэння падчас пасадкі стала, як мяркуецца, тэхнічная няспраўнасць. Першымі пра здарэнне на расійскім авіяносцы паведамілі заходнія СМІ. Паведамлялася, што з Сірыі вярнуліся тры самалёты, але адзін не змог прызямліцца і зваліўся ў мора. Лётчыка, які катапультаваўся, падняў з мора верталёт.
 
Крэйсер "Адмірал Кузняцоў" быў адпраўлены ў Міжземнае мора ў кастрычніку для ўзмацнення расійскай групоўкі караблёў каля берагоў Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі