З Сірыі вывезлі дыпламатаў пасольства Беларусі
Расійскі самалёт у Сірыі
З Сірыі вывезлі дыпламатаў пасольства Беларусі. Яны ўжо знаходзяцца ў Мінску. У МЗС адзначаюць, што рашэнне аб вяртанні на радзіму дыпламатаў прымалася "з улікам сітуацыі, якая склалася на месцы". Там дзякуюць расіянам за дапамогу ў іх эвакуацыі.
Пасол РБ у Сірыі Юрый Слука "некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі".
У сталіцы Лівана Бейруце з'явіўся часовы консульскі пункт пасольства Беларусі ў Сірыі. Мэта — дапамога беларускім грамадзянам.
У снежні ў Сірыі за дзесяць дзён быў зрынуты рэжым Башара Асада, саюзніка Расіі і Ірана. Цяпер у краіне ствараюцца новыя органы ўлады. Дагэтуль невядома, ці здолее РФ захаваць свае базы ў Сірыі — ідуць перамовы з новымі ўладамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.