Мігранты двойчы спрабавалі з Беларусі штурмаваць польскую мяжу на адным участку
20 лютага польскія памежнікі затрымалі 36 чалавек, якія спрабавалі нелегальна трапіць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Гэта грамадзяне Егіпта, Сірыі, Самалі, Ірака.
На ўчастку каля Чарэмхі 17 чалавек паспрабавалаі ўзяць мяжу штурмам. Усіх іх затрымалі.
"Сёння на гэтым участку адбылася чарговая спроба сілавога перасячэння мяжы", — адзначае прэс-служба польскага памежнага ведамства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.