Міхаіл Пузікаў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі

Міхаіл Пузікаў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі

Генерал-маёр Міхаіл Пузікаў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада. Гэтым жа дакументаў Пузікаў вызвалены ад ранейшай пасады — намесніка міністра абароны.

Вядома, што Пузікаў — ураджэнец Брасаўскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Яму днямі споўнілася 54 гады. У 1998 годзе Міхаіл Пузікаў скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, служыў на розных пасадах у ракетных войсках. У 2004-м ён скончыў Ваенную акадэмію Генштабу Узброеных сілаў Расіі. Праз некаторы час стаў начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сілаў Беларусі. У снежні 2009 года Лукашэнка прызначыў Пузікава намеснікам міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў, а ў лютым 2012-га — намеснікам міністра абароны.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 лістапада  на пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі быў прызначаны генерал-маёр Станіслаў Зась, ураджэнец Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Фота: mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі