Міхаіл Саакашвілі ўвёў надзвычайнае становішча
Спецназ Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі заняў будынак незалежнага грузінскага тэлеканала “Імедзі”. Яго вяшчанне перарванае, паведамляе Газета.ру. Сілавыя структуры рэжыма Міхаіла Саакашвілі працягваюць падаўляць
вулічныя выступленні апазіцыі. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца дубінкі, вадамёты і слёзацечны газ.
Апошнія арганізаваныя групы апазіцыянераў цяпер застаюцца ў тбіліскім храме святой Тройцы, які аточаны спецназам.
Нагадаем, грузінская апазіцыя патрабуе адстаўкі прэзідэнта Саакашвілі, правядзення парламенцкіх выбараў у красавіку 2008 года і вызвалення палітвязняў.
Аднак улады ігнаруюць гэтыя патрабаванні. Прэзідэнт Грузіі заявіў, што з краіны высылаюцца расійскія дыпламаты, якіх абвінавацілі ў шпіянажы і, праўдападобна, у кіраванні вулічнымі акцыямі апазіцыі.
Як стала вядома, Міхаіл Саакашвілі ўвёў у сталіцы надзвычайнае становішча.