Міхалок апублікаваў новы кліп Brutto, зняты на хмарачосе ў Мінску (відэа)

Прэзентацыя відэа адбылася на You Tube. “На тебя никто не ставит”, — спявае Сяргей Міхалок амаль на працягу ўсяго роліка. Песня цалкам рускамоўная, на відэа мноства баксёраў, штанг, крывавых твараў. Фонам выступае то цёмная зала, то панарама беларускай сталіцы, знятая на даху новапабудаванага дома на праспекце Пераможцаў. Сярод герояў роліка акрамя самога Міхалка можна пазнаць баксёра Віталя Гуркова.

“Ляпіс Трубяцкі” спыніў існаванне 1 верасня. Фактычна гурт разваліўся на новы праект Сяргея Міхалка Brutto i рэшту каманды, якая цяпер называецца “Трубецкой”.

Дарэчы, сёння ў студыю Еўрарадыё завітаюць музыкі “Трубецкого”. Пакідаеце свае пытанні ў каментарыях да гэтай навіны, і Павел Булатнікаў абавязкова на іх адкажа!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі