Міхася Башуру перавялі ў мінскую турму

Актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуру з Жодзінскай турмы перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміла яго адвакатка Тамара Сідарэнка. Актывіста перавялі з Жодзіна ў Мінск некалькі дзён таму. Адвакатка ўжо атрымала дазвол на спатканне з падабаронным.

Хутчэй за ўсё, на днях стане вядомая дата разгляду крымінальнай справы. Яе прызначыць суддзя Савецкага раёна сталіцы, які будзе разглядаць справу: пасля 27 верасня ён вяртаецца на працу з адпачынку.

Нагадаем, што Башуру вінавацяць у падробцы дкаументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі