КС: Мэта “закона аб дармаедах” базуецца на канстытуцыйных палажэннях

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч правёў у чацвер, 22 студзеня, прэс-канферэнцыю ў Мінску. Еўрарадыё запыталася ў яго, ці адпавядае Канстытуцыі прымус людзей да працаўладкавання? Па словах Міклашэвіча, Канстытуцыйны суд удзел у працы над так званым законапраектам “Аб дармаедах” не прыме. І таму выказваць меркаванне ў якой ступені ён адпавядае ці не адпавядае Канстытуцыі, ён не мае падстаў.

Тым не менш, старшыня суда звяртае ўвагу на тое, што ў кожнага грамадзяніна краіны ёсць канстытуцыйны абавязак плаціць падаткі. А яны потым “ідуць на агульны дабрабыт”.

Міклашэвіч: “Мы будуем, з аднаго боку, сацыяльную дзяржаву, аказваем дапамогу людзям, якія маюць у гэтым патрэбу ў сферы медыцыны, у сферы адукацыі. Ну, і адпаведна, узнікла праблема, што асобныя грамадзяне не выплачваюць пэўныя падаткі, а карыстаюцца тымі паслугамі, якія сфармаваныя на сродкі ўсіх падаткаплацельшчыкаў. Як будзе рэалізаваная гэтая ідэя ў дакуменце, пра які вы кажаце, паглядзім, але мэта базуецца на канстытуцыйных палажэннях”.

Апроч таго, старшыня Канстытуцыйнага суда распавёў журналістам “аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе”. Па словах Міклашэвіча, летась Канстытуцыйны суд праверыў 55 законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў. У шэрагу з іх, кажа старшыня суда, былі знойдзеныя “прававыя прабелы, прававая нявызначанасць і калізіі”, ад якіх заканадаўцам было рэкамендавана пазбавіцца.

Толькі адзін закон правяраўся на прапанову дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Ды і тое, па ініцыятыве шараговай грамадзянкі Беларусі, якая звярнулася з адпаведнай просьбай да дэпутатаў. Размова ідзе пра Крымінальна-працэсуальны кодэкс і, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, асобных норм гэтага кодэкса. Па словах Міклашэвіча, з просьбай праверыць законы на наяўнасць у іх прававых прабелаў і калізій у Канстытуцыйны суд звярталіся грамадзяне і арганізацыі.

Што да выканання рашэнняў Канстытуцыйнага суда, то, паводле Міклашэвіча, цягам 2014 года было выканана 8 з іх. Праўда, старшыня суда не ўдакладніў, ці засталіся невыкананыя рашэнні і колькі іх.

Размова пра ўвядзенне падатку для дармаедаў пачалася яшчэ ў 2013 годзе. Потым ўлады перадумалі і адклалі закон як гаворыцца да лепшых часоў.

У Беларусі перадумалі ўводзіць падатак на дармаедаў

І бачым надышлі гэтыя часы. Яшчэ ў 2014 годзе пра дармаедаў сказаў адразу прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, а потым Аляксандр Лукашэнка паўтарыў яго словы.

Лукашэнка: 400 тысяч павінны быць ўцягнутыя ў працу імем рэвалюцыі

І ў пачатку 2015 стала вядома, што збор будуць уводзіць і нават распрацаваны дэкрэт прэзідэнта. З дармаедаў плануецца збіраць 3 600 000 рублёў у год.

Для дармаедаў і гультаёў у Беларусі могуць увесці збор - 3600000

Еўрарадыё пацікавілася ў суддзі канстытуцыйнага суда ці не парушае дэкрэт канстытуцыю?

Караць за дармаедства будуць праз рэферэндум?

Пазней сам Лукашэнка, генеральны пракурор і міністр па падатках і зборах тлумачылі каго будуць адносіць да дармаедаў.

Лукашэнка заявіў, што не лічыць дармаедамі беларусаў, якія працуюць у Расіі

Міністр па падатках: Тыя, хто атрымлівае заробак у канвертах, - дармаеды

Генпракурор і кіраўнік МУС тлумачылі, каго будуць лічыць дармаедамі (відэа)

Еўрарадыё прайшлося ў працоўны час па вуліцах Мінска і аказалася, што чацвёра з пятнаццаці апытаных дармаеды па версіі дзяржавы.

Чацвёра з пятнаццаці мінчукоў на вуліцы - дармаеды па версіі дзяржавы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі