Міліцыя пераправіла скаргу Маі Абромчык назад у пракуратуру
15 студзеня сям'я Маі Абромчык атрымала ліст ад Міністэрства ўнутраных
спраў, з якога вынікае, што скарга дзяўчыны перапраўленая назад у органы
пракуратуры, паведаміла маці дзяўчыны Галіна Абромчык.
Разгляд скаргі аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікам праваахоўных органаў ляжыць у выключнай кампентэнцыі пракуратуры, а не ў рамках раследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках, адзначаецца ў лісце.
Нагадаем, раней скаргу 21-гадовай Маі Абромчык, якой 19 снежня супрацоўнік АМАПа раздрабіў костку галёнкі, з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі, дзе далучылі да справы "аб масавых беспарадках".
Маю Абромчык і яе сяброў збілі 19 снежня недалёка ад Плошчы незалежнасці. Ім загадалі ісці ў аўтазак, але самастойна ісці Мая не магла, і яе панёс адзін з хлопцаў. Толькі праз 3 гадзіны, праведзеных у аўтазаку, дзяўчыну перавезлі ў шпіталь. У яе былі перабітыя косткі галёнкі, зробленая аперацыя.
Глядзі таксама:
Скаргу Маі, якой зламалі нагу, далучылі да справы "аб масавых беспарадках"