Міліцыя затрымала хлопца, які выйшаў 11 кастрычніка з расійскім сцягам
Міліцыя затрымала хлопца з расійскім сцягам, які правакаваў удзельнікаў несанкцыяванай акцыі ўвечары 11 кастрычніка. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Нагадаем, што пасля заканчэння выбараў у Мінску прыхільнікі апазіцыі выйшлі ў цэнтр горада і прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Падчас акцыі яе ўдзельнікаў правакаваў малады чалавек з накінутым на плечы расійскім сцягам.
Па словах кіраўніка МУС, юнака затрымалі за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе і парушэнне парадку. Шуневіч не ведае, з'яўляецца гэты юнак грамадзянінам Расіі ці Беларусі.