Міліцыянта ў Брэсце асудзілі за "экстрэмісцкую падпіску"
Міліцыянта пакаралі за "экстрэмісцкую" падпіску ў Фэйсбуку
У Брэсце на 15 сутак асудзілі міліцыянта — за "экстрэмісцкую" падпіску ў сацсетках, выявіла BG.media.
"Віной" стала падпіска на "старонку Т" у Фэйсбуку, як гаворыцца ў прысудзе. Паведамляецца, што мужчына падпісаўся на гэтую старонку, калі яна яшчэ не лічылася "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Пазней міліцыянт адпісваўся ад "экстрэмізму", але гэтую падпіску недагледзеў.
Таксама паведамляецца, што 6 сакавіка ў яго дома з санкцыі пракурора адбыўся ператрус, падчас якога забралі аргтэхніку. А падпіску на планшэце калегі знайшлі ў яго толькі 9 сакавіка. З чым быў звязаны ператрус, не ўдакладняецца.
11 сакавіка міліцыянту вынеслі прысуд — 15 сутак арышту. Гэта максімальнае пакаранне паводле артыкула аб "распаўсюдзе экстрэмізму". Пры гэтым суд прызнаў, што ў мужчыны ёсць змякчальныя абставіны — ён выхоўвае непаўналетняе дзіця і даглядае маці з інваліднасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.