Міліцыянты пайшлі з гутаркамі да тых, хто здымаўся ў кліпах гурта Tor band

Міліцыянты пайшлі з гутаркамі да тых, хто здымаўся ў кліпах гурта Tor band

Міліцыянты прыгодзяць з гутаркамі да тых, хто здымаўся ў кліпах гурта Tor band, пішуць праваабаронцы "Вясны". Галоўным чынам героі кліпаў — рагачоўцы. Па словах сведкаў, пакуль міліцыянты абмяжоўваюцца гутаркамі і пагрозамі.

Самі музыкі былі затрыманыя 28 кастрычніка ў Рагачове. Разам з Дзмітрыем Галавачом, Яўгенам Бурло і Андрэем Ярэмчыкам былі затрыманыя іх жонкі. Усе затрыманыя музыкі былі асуджаныя да 15 сутак арышту.

Асобна праходзілі судовыя працэсы над іх жонкамі. Ужо вядома, што Ганне Музыка таксама далі 15 сутак, а суд над Юліей Галавач павінны прайсці сёння. Яшчэ адна дзяўчына пакуль утрымліваецца ў Жлобінскім ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі