Мілінкевіч: Я гатовы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Аляксандр Мілінкевіч гатовы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, калі будзе рэальнае аб'яднанне нацыянальна-дэмакратычных сіл. Пра гэта лідэр “Руху “За Свабоду” заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.
У той жа час палітык лічыць, што рашэнне пра ўдзел у выбарах "трэба прымаць пазней, таму што ўмовы, у якіх будуць праходзіць выбары, проста невядомыя". Змены ў выбарчае заканадаўства абмяркоўваюцца таемна і пакуль не называюцца.
Мілінкевіч таксама заявіў, што "калі выбары будуць свабоднымі, калі сумленна падлічаць галасы, калі загадзя да выбараў будзе свабодны доступ да СМІ, то шанцы ў апазіцыі ёсць". Але сам палітык у гэтым сумняваецца.