Мінабароны адправіла прапагандыстаў у лес шукаць схоў з ежай

Удзельнікі вучэнняў "Ваенкар-2023"

Удзельнікі вучэнняў "Ваенкар-2023" / @modmilby

Міністэрства абароны Беларусі прыдумала новае выпрабаванне для супрацоўнікаў дзяржСМІ-удзельнікаў тактыка-спецыяльнага вучэння "Ваенкар-2023". Для іх арганізавалі марш з элементамі арыентавання на мясцовасці працягласцю ў пяць кіламетраў.

"У кірунку руху па зададзеных каардынатах журналістам неабходна было знайсці схоў з ежай і рэчамі для начлегу ў лесе",расказалі ў ваенным ведамстве. Там таксама адзначылі, што ўдзельнікам вучэнняў прыйшлося нялёгка, бо яны павінны былі перамяшчацца ў цяжкай экіпіроўцы і ў няпростых умовах надвор'я.

Адзначым, што раней прапагандыстаў вучылі абыходзіцца са зброяй і выносіць з поля параненых. Вучэнні праходзяць у Віцебскай вобласці на палігоне Лосвіда. Заяўленая мэта — "навучанне навыкам працы ў зоне ўзброенага канфлікту".

Минобороны отправило пропагандистов в лес искать схрон с едой
Перамяшчацца прыйшлося па размытай мясцовасці / @modmilby
Минобороны отправило пропагандистов в лес искать схрон с едой
Ежу, па ўсім відаць, знайшлі / @modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі