Мінабароны Беларусі: у ваенкаматы выклічуць усіх без выключэння ваеннаабавязаных
Так выглядае "планавае мерапрыемства" ў Беларусі / Мінабароны РБ
Мінабароны Беларусі паведаміла, што ў ваенкаматы выклічуць усіх без выключэння ваеннаабавязаных, якія знаходзяцца на ўліку. Для "зверкі ўліковых даных", якую збіраюцца скончыць да канца 2022 года.
Адзначаецца, што да цяперашняга часу позвы атрымлівалі ваеннаабавязаныя, якія працуюць "у арганізацыях і прадпрыемствах незалежна ад формаў уласнасці". З сярэдзіны лістапада пачынаюць выклікаць усіх астатніх: "Значная колькасць грамадзян прыме ўдзел у пазначаных мерапрыемствах". Згаданая "зверка ўліковых даных" займае 10-15 хвілін. Мінабароны абяцае, што пасля яе ваеннаабавязаныя вернуцца "па месцы працы (жыхарства)". Падкрэсліваецца, што гэта планавыя мерапрыемствы.
Таксама ў аўторак Мінабароны РБ заявіла, што ваенкаматы рыхтуюць позвы менавіта для такіх выклікаў грамадзян: для прызыву ў войска, а не для мабілізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.