Мінадукацыі: 70% педагогаў пасля размеркавання замацоўваюцца на месцах

Больш за 70% маладых педагогаў пасля адпрацоўкі па размеркаванні замацоўваюцца на месцах. Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Па словах чыноўніка, гэта сярэдні паказчык па краіне. У розных рэгіёнах Беларусі ёсць адрозненніваецца ў залежнасці ад таго, наколькі задаволеныя маладыя настаўнікі сацыяльным пакетам: жыллём, заробкам, нагрузкай у школе, умовамі для арганізацыі працы і побыту. Як адзначыў Фарыно, у Гомельскай вобласці маладыя сем'і педагогаў, якія едуць працаваць у сельскую мясцовасць, атрымліваюць ключы ад катэджаў, паведамляе БелаПАН.

Намеснік міністра адзначыў, што балючым пытаннем застаецца недахоп мужчын у школе. З 118 тысяч настаўнікаў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі мужчыны складаюць толькі 15%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі