Мінчанка падала заяву на замену пашпарта, бо ў серыі ішлі тры лічбы 6 запар
Мінчанка падала заяву на замену пашпарта адразу пасля яго атрымання. Дзяўчына пабачыла, што ў серыі дакумента ідуць тры шасцёркі запар, і палічыла гэта нядобрым знакам. Здарэнне адбылося ў лістападзе. Пра яго агенцтву "Мінск-Навіны" расказала супрацоўніца аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага РУУС сталіцы Вольга Карніцкая.
Супрацоўнікі пашпартнай службы нярэдка сутыкаюцца з кур'ёзнымі выпадкамі. Начальніца АГіМ Ленінскага РУУС падпалкоўнік міліцыі Ганна Музычэнка кажа, што адзін з жыхароў Мінска папрасіў выдаць яму пашпарт 21.12.21: "Са слоў мінчука, дзякуючы такой даце і з лёгкай рукі супрацоўнікаў нашага аддзела ён жадае памножыць сваё шчасце і поспех па жыцці".
Па словах папашпартысткі Валянціны Пахірка, некаторыя людзі замест звычайных подпісаў у пашпарце робяць малюнкі з выявай ваўкоў, смайлікаў, дрэваў, скрыпічных ключоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.