Мінчанку, якая знікла 3 ліпеня, знайшлі забітай. Падазроных затрымалі

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства з карыслівых памкненняў" (п.12 ч.2 арт.139) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе interfax.by.



Следчыя ўдакладняюць, што 3 ліпеня Таццяна Слонімская з'ехала на машыне да сваёй маці, а потым збіралася паехаць у ягады ў Мінскім раёне.



Праваахоўнікі затрымалі людзей, якіх падазраюць у забойстве мінчанкі. Паведамляецца, што гэта жыхары Мінска ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў.



Следчыя кажуць, што злачынцы забілі жанчыну, каб завалодаць яе машынай. Каб схаваць сляды злачынства, яны закапалі труп. А машыну прадалі праз інтэрнэт у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі