Мінчанку затрымалі за відэа з БЧБ-сцягам каля манумента Перамогі

Мінчанку затрымалі за відэа з БЧБ-сцягам каля манумента Перамогі

28-гадовую мінчанку затрымалі за відэа з бел-чырвона-белым сцягам каля манумента Перамогі. "Відэаролік дэструктыўнага характару", які быў выкладзены 25 сакавіка, пабачылі супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска. Дзяўчыну знайшлі. Міліцыя заявіла, што яна "здзейсніла зняслаўленне помніка". Якім чынам? На відэа яна проста сядзіць на плітцы манумента са сцягам. Але аператыўна была праведзена праверка і яе матэрыялы ўжо перадалі ў Следчы камітэт.

Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што дзяўчына раней ўдзельнічала ў "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". Магчыма, відэа са сцягам каля помніка палічаць "пікетам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі