Мінчук абрабаваў замежніка, каб купіць сабе "Мерсэдэс"
Замежнік, які прыехаў у Мінск да сваёй знаёмай, стаў ахвярай рабавання, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Зранку мужчына вяртаўся ў хостэл. Пры сабе ён меў больш за 4000 долараў і дарагі мабільнік. Да яго падышоў мінчук, які настойліва прапаноўваў пагаварыць. Праз нейкі час ён напаў на замежніка, збіў яго, забраў грошы і мабільнік, пасля чаго ўцёк.
Міліцыянты затрымалі нападніка. Выявілася, што гэта 44-гадовы непрацуючы мінчук, раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы. На грошы, забраныя ў замежніка, ён купіў "Мерсэдэс", а мабільны тэлефон прадаў.
Аператыўнікі перадалі аўтамашыну прадаўцу, а скрадзеныя грошы, якімі нападнік расплачваўся за яе, вярнулі ўладальніку.
На мінчука пачалі крымінальную справу за рабаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.