Мінчук хацеў зняць тысячу долараў з чужога рахунку па скрадзеным пашпарце

У аддзяленне банка на праспекце Незалежнасці, зайшоў хлопец, працягнуў у акно дакументы і паспрабаваў зняць усе грошы з рахунку.
Сума была немаленькай — тысяча долараў, таму працаўнік банка стаў дбайна правяраць дакументы. Ён западозрыў, што перад ім не ўладальнік пашпарта, а таму выклікаў міліцыю. У аддзяленні міліцыі высветліліся падрабязнасці.

Пашпарт належаў іншаму чалавеку, які прагаварыўся затрыманаму аб буйной суме грошай на асабістым рахунку. 20-гадовы беспрацоўны, напаіўшы прыяцеля, выкраў пашпарт, у якім былі ўсе неабходныя рэквізіты.

Каб быць больш-менш падобным да свайго знаёмага, хлопец наклеіў вусы, надзеў капялюш. У такім выглядзе і накіраваўся ў банк… Цяпер яму выстаўленыя абвінавачванні па двух крымінальных артыкулах — крадзеж дакументаў і махлярства.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі