Мінчука з грамадскай прыбіральні ратавалі работнікі МНС

Мінчука з грамадскай прыбіральні ратавалі работнікі МНС

Дзве гадзіны правёў мінчук у прыбіральні, пакуль яго вызвалілі адтуль супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, перадае тэлеканал СТВ.
 
Жыхар сталіцы у адной з кропак хуткага харчавання ў мікрараёне Уручча пайшоў у прыбіральню і апынуўся ў непрыемнай сітуацыі: у прыбіральні заклінавала дзверы.

Выламаць дзверы малады чалавек не рызыкнуў. На дапамогу яму выклікалі ратавальнікаў. Толькі праз дзве гадзіны мінчук пакінуў свой "палон".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі