Мінчукі плавалі па затопленай сталіцы на надзіманым крузе

Мінчукі плавалі па затопленай сталіцы на надзіманым крузе

Уначы на 26 ліпеня ў групе "Тыповая Серабранка" ў сацсетцы "Вконтакте" з'явілўя фатаздымак маладога чалавека, які пад парасонам плыве ў надзіманым крузе па велізарнай лужыне. 

Як даведаліся журналісты tut.by, хлопца клічуць Сямён Талкачоў. Яму 19 гадоў, і ён вучыцца на ветэрынара ў Смілавіцкім аграрным каледжы.

Сямён распавёў, што ён з сябрам Уладам сядзелі ўвечары ў піцэрыі, калі пачалася залева. Туды ж падыйшоў трэці і прыяцель Іван, які распавёў пра вялізную лужу ў нізіне недалёка ад Ленінскага РУУС, на 2-м Веласіпедным завулку. Па словах хлопца, аўтобусы туды даходзілі, а потым высаджвалі пасажыраў, бо далей праехаць не маглі.

Адзін з іх прапанаваў купіць надзіманы матрац і паплаваць па велізарнай лужыне. У бліжэйшай краме купіць матрац яны не змаглі — не хапіла грошай, а вось вялікі надзіманы круг купілі на зніжцы.

Калі хорпцы прыйшлі на месца, частка лужы ўжо сышла і вады там было крыху вышэй за шчыкалатку. Але ў шырыню яна займала пяць метраў, так што было дзе паплаваць.

Купаліся хлопцы каля паўтары гадзіны. Мінакоў, кажа, Сямён яны не бачылі: позна. А вось аўтамабілісты паглядалі на іх злосна. 

"Думаем, падчас наступнай залевы купіць надзіманага ружовага фламінга і паплаваць па Нямізе, там глыбей. Шкада, толькі варта фламінга дорага каштуе", — дзеліцца планамі хлопец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі