Мінчукі спрабуюць зарабіць 800 долараў за суткі за здачу кватэры

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніцу аддзела арэнды жылля групы кампаній "Твая сталіца" Наталлю Радзеню, апошнім часам на арэндным рынку жылля з'явілася дастаткова шмат прапановаў. І далёка не ўсе кватэры адпавядаюць цане, якую заяўляюць іх гаспадары.



Уладальнікі жылля спрабуюць зарабіць падчас хакейнага чэмпіянату свету і здаць свае кватэры, а самі збіраюцца жыць на лецішчах ці ў сяброў. Цэны на такія кватэры стартуюць ад 200 долараў да 800 долараў. Наталля Радзеня адзначае, што гэта вельмі дорага, бо пражыванне ў новых камфартабельных гатэлях у цэнтры Мінска каштуе 200 долараў за суткі.

 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі