Мінчуку, у якога страляў міліцыянт, дазволілі перадаваць перадачы

Мінчуку, у якога страляў міліцыянт, дазволілі перадаваць перадачы

28-гадовы хлопец, у якога страляў міліцыянер у навагоднюю ноч, па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі. Па словах яго сябра, ён мае сур'ёзныя праблемы з нагой, у якую патрапіла куля. Да Андрэя па-ранейшаму нікога не пускаюць:


"Яго моцна непакоіць нага. Кажуць, што там нешта загнаілася. Раненне ў грудзях не ўяўляе небяспекі. Ён размаўляе. Дазволілі перадаваць прадуктовыя перадачкі. Адвакат ёсць, але я не ведаю, ці пускаюць яго да Андрэя".

Жонка Насця, да якой дазванілася Еўрарадыё, кажа толькі, што сёння сустракаецца з адвакатамі.


Тым часам Следчы камітэт паведамляе, што мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі падчас службы. За расследаваннем сочыць Аляксандр Лукашэнка.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі