Мінэканомікі прагназуе на 2019 год рост рэальных даходаў беларусаў на 3,4%
У 2019 годзе рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў вырастуць на 3,4%. Такую лічбу назваў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на пасяджэнні Савета міністраў, дзе ён прадстаўляў канцэпцыю прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 г. і перыяд да 2021 года, перадае БЕЛТА.
Адной з галоўных задач на наступны год міністр назваў павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы. Другой галоўнай задачай, па словах Зіноўскага, з'яўляецца рост даходаў насельніцтва. "У 2019 годзе прагназуецца тэмп росту рэальных наяўных грашовых даходаў на ўзроўні 103,4%. Разлік зроблены з улікам росту заробку ў 2019 годзе, выключна ў меру росту прадукцыйнасці працы", — патлумачыў ён.
Над Канцэпцыяй прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год працавала міжведамасная працоўная група пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага. Дакумент быў разгледжаны некалькі разоў.
Паводле мэтавага сцэнару Мінэканомікі прагназуе ў 2019 годзе тэмп росту ВУП на ўзроўні 104,1%. Гэта вышэй за сярэднесусветныя тэмпаў: яны, як мяркуецца, складуць 103,9%. Па словах Зіноўскага, прырост ВУП на 1,7% складзе знешні попыт і на 2,4% — унутраны. Больш высокі ўнёсак унутранага попыту міністр патлумачыў "пікавым засваеннем сродкаў на будаўніцтве БелАЭС".