Мінэнерга: першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Мінэнерга: першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Уначы 8 сакавіка першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку, паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінэнерга. Адбылося гэта "пасля выканання рэгламентных працаў, прадугледжаных этапам вопытна-прамысловай эксплуатацыі". У дадзены момант "ідзе павышэнне ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі".

Мінэнерга падкрэслівае, што выпрабаванні сістэм і абсталявання працягнуцца — з запланаваных 394 ужо выкананы 259.

Першы энергаблок БелАЭС быў адключаны для выпрабаванняў ад сеткі 20 лютага.

Напярэдадні Мінэнерга і Расатам паведамілі пра "загрузку імітатараў цеплавыдзяляльных зборак... у рэактар другога энергаблока Беларускай АЭС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі