Мінэнерга — пра планы блакіроўкі ў ЕС паставак электраэнергіі з Беларускай АЭС

Мінэнерга — пра планы блакіроўкі ў ЕС паставак электраэнергіі з Беларускай АЭС

Міністэрства энергетыкі Беларусі назвала "палітызаваным" заклік Еўрапейскага савета да Еўракамісіі шукаць шляхі блакіровак паставак электраэнергіі з Беларускай АЭС, паведамляе ТАСС. Маецца на ўвазе заклік саміта ЕС ад 11 снежня наконт неабходнасці забеспячэння бяспекі Беларускай АЭС і аб распрацоўцы захадаў па блакіроўцы закупак краінамі саюза электрычнасці з "небяспечных АЭС" з-за яго межаў. Таму гаворка не толькі пра станцыю ў нашай краіне.

Мінэнергетыкі Беларусі наракае на пазіцыю Літвы, якая "заявіла пра сваю гатоўнасць зрабіць усё магчымае для байкоту БелАЭС" і ініцыявала рашэнне Еўрасавета. Як вядома, у Вільні не лічаць Беларускую АЭС бяспечнай і неаднаразова заклікалі афіцыйны Мінск не запускаць яе, звярталіся ў ЕС па падтрымку ў гэтым пытанні.

"Замест прадуктыўнага дыялогу літоўскі бок працягвае актыўна раздзімаць "пагрозу" БелАЭС для Еўропы, наўмысна прасоўвае антыбеларускую рыторыку на міжнародных пляцоўках", — заяўляе беларускае міністэрства. Там адзначаюць "прадузятасць еўрапейскіх палітыкаў у адносінах да Беларусі" і што "заклікі да абмежавальных захадаў не спрыяюць стабільнасці ў Еўропе, ствараюць дадатковыя "пункты напружання" ў пытаннях забеспячэння радыяцыйнай і ядзернай бяспекі".

Мінэнерга Беларусі сцвярджае, што БелАЭС "будуецца найперш для беларускага спажыўца", таму байкот яе электраэнергіі ў ЕС нібыта яго не палохае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі