Мінфін Беларусі: бюджэт недаатрымае па выніках года да 3 млрд рублёў

Мінфін Беларусі: бюджэт недаатрымае па выніках года да 3 млрд рублёў

Бюджэт Беларусі можа недаатрымаць па выніках 2020 года да 3 млрд рублёў (1,2 млрд долараў). Пра гэта 10 лістапада заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Ён спасылаецца на вынікі 10 месяцаў года. Прычынай праблемаў міністр называе пандэмію каранавіруса і перабоі з пастаўкамі нафты з Расіі, паведамляе sb.by.

"Таму ёсць недапаступленні па гэтых плацяжах, — кажа Селіверстаў. — У цэлым па годзе мы бачым, што недапаступіць каля 2,5-3 мільярдаў рублёў даходаў".

Міністр фінансаў гаворыць, што "дзірку" ў бюджэце будуць спрабаваць неяк ліквідаваць. Напрыклад, лепшая сітуацыя з паступленнем мытных пошлін ад продажу калійных угнаенняў. "Зрываў не будзе", — абяцае Селіверстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі