Мінфін — пра дзяржаўны доўг Беларусі
На 1 студзеня 2022 года дзяржаўны доўг Беларусі складаў 58,3 млрд рублёў. За год ён павялічыўся на 0,5 млрд, ці на 0,9%, паведамляе ў панядзелак Мінфін.
Знешні дзярждоўг складаў на пачатак года 18,2 млрд долараў. За год ён знізіўся на $0,4 млрд, ці на 1,9%. Летась было ўзята крэдытаў на 1,2 млрд долараў, на пагашэнне знешняга дзярждоўга Беларусі спатрэбілася $1,6 млрд.
Унутраны дзяржаўны доўг складаў на 1 студзеня 11,8 млрд рублёў. За год ён павялічыўся на 2 млрд, ці на амаль 20%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.