Мінінфарм вынес пісьмовае папярэджанне сайту "Віцебскі кур'ер"

Мінінфарм вынес пісьмовае папярэджанне сайту "Віцебскі кур'ер"

26 снежня Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне ўладальніку сайта "Віцебскі кур'ер" (vkurier.by). Прычынай называецца "распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам". Які менавіта артыкул стаў прычынай папярэджання, на сайце Мінінфарма не паведамляецца.

"Віцебскі кур'ер" — сайт аднайменнай газеты, зарэгістраванай у Смаленску. Выхад друкаванай версіі зараз не адбываецца, хаця рэдакцыя абяцае аднавіць яе. Рэдактарам выдання з'яўляецца Алег Баршчэўскі.

Згодна з беларускім заканадаўствам, сайт могуць заблакаваць пасля двух папярэджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі