Мінінфармацыі вынесла папярэджанне сайтам АГП і Tuzin.fm?

Сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі (ucpb.org) і музычны сайт Tuzin.fm атрымалі лісты з Міністэрства інфармацыі за подпісам міністра Ліліі Ананіч. У іх гаворыцца, што сайты распаўсюдзілі недакладную інфармацыю, "якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам". Праўда, у лістах не гаворыцца, якія менавіта звесткі чыноўнікі палічылі недакладнымі.

Мінінфарм прапаноўвае да 20 траўня паведаміць звесткі пра ўладальнікаў рэсурсаў. Як патлумачылі Еўрарадыё ў Мінінфармацыі: Гэта не папярэджанні, а толькі інфармацыйныя лісты.

Дарэчы, лідар АГП Анатоль Лябедзька раней неаднаразова казаў, што сайтам займаюцца прыхільнікі партыі. Рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін ужо даслаў у Мінінфарм неабходныя звесткі.

Нагадаем, што 15 траўня аналагічныя лісты ад Мінінфарма атрымалі сайты Радыё "Рацыя" і "Свабодны рэгіён".

Мінінфарм патрабуе звесткі пра ўладальнікаў незалежных сайтаў

"Белтэлекам" закупляе абсталяванне для блакавання сайтаў

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі