Міністр абароны Беларусі Хрэнін: "Мы нікому не пагражаем. Але…”

Віктар Хрэнін / mil.by​
Віктар Хрэнін / mil.by​

Ніхто не аб'яўляе вайну Беларусі, але вайскоўцы ўжо рыхтуюцца да нападу магчымага праціўніка і нават, у выпадку чаго, абяцаюць даць яму сур'ёзны адказ.

"Мы нікому не пагражаем. Але і не пацерпім, каб нам пагражалі", — заявіў міністр абароны краіны Віктар Хрэнін падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам вайсковых аб'ектаў у Лунінецкім раёне.

Па словах міністра, якога цытуе БЕЛТА, менавіта цяпер неабходна прымаць рашэнні па пытаннях абароны Беларусі сёння і ў будучыні.

Ён расказаў, што ўзбраенне каштуе немалых грошай, таму трэба зыходзіць з магчымасцяў дзяржавы. У краіне будзе адрамантаваная і адноўленая ваенная інфраструктура, таксама з'явяцца новыя вайсковыя часткі.

"Калі здарыцца — будзем даваць адэкватны і сур'ёзны адказ", — абяцае Віктар Хрэнін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі