Міністр абароны Украіны: Шмат тэрарыстаў знішчылі, а іх яшчэ 15 тысяч!

Міністр абароны ўпэўнены, што ўкраінскае войска блізкае да перамогі над тэрарыстамі. Аднак, як ён адзначае, нягледзячы на тое, што ў баях праціўніку нанесеныя "сур'ёзныя страты", колькасць тэрарыстаў па-ранейшаму складае каля 15 тысяч чалавек. Прычына — з Расіі рэгулярна прыбывае папаўненне, якое ўмацоўвае незаконныя ўзброеныя фармаванні і жывой сілай, і бронетэхнікай.

Адзначым, што аптымістычная заява Гелецея была зробленая яшчэ да пераходу соцень украінскіх вайскоўцаў на расійскую тэрыторыю.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі