Міністр аховы здароўя: Цэны на лекі, закупленыя ў 2008 годзе, не выраслі

Усе закупленыя ў 2008 годзе лекавыя сродкі рэалізуюцца ў Беларусі па ранейшых коштах. Пра гэта 4 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. Па словах чыноўніка, у студзені міністэрства прааналізавала кошты на лекавыя сродкі ў дзяржаўнай аптэчнай сетцы. Цяпер ёсць пэўнае павелічэнне кошту замежных лекаў, але па тых пазіцыях, якія былі ўвезеныя ў Беларусь ужо па новых кантрактах. Гэтае павелічэнне звязана са зменай курсу валют. Пераацэнкі лекаў не было, сказаў міністр.

Васіль Жарко дадаў, што айчынныя лекавыя сродкі вырабляюцца, як правіла, з імпартных субстанцый. Такім чынам, і па іх ідзе пэўнае павелічэнне коштаў.

Як адзначае БЕЛТА, у студзені рост коштаў у дзяржаўных аптэках склаў ад 20% да 34% на некаторыя імпартныя лекі. На айчынныя прэпараты кошты выраслі ад 0,5% да 30%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі