Мікалай Снапкоў сёння распавядзе пра "цікавыя падзеі" ў эканоміцы

Ад 11-й да 12-й гадзіны міністр пагаворыць з чытачамі газеты "Рэспубліка". "Апошнім часам у эканоміцы Беларусі адбылося нямала цікавых падзеяў, і пытанняў у насельніцтва да эканамічных уладаў сабралося нямала", — адзначае выданне.



Аднак звычайна на "прамую лінію" да міністра датэлефаноўваюцца найперш журналісты недзяржаўных СМІ, якія задаюць пытанні, што хвалююць многіх беларусаў.

Папярэдняя "прамая лінія" Снапкова ў "Рэспубліцы" адбылася ў сакавіку. Тады ён патлумачыў Еўрарадыё, чаму здарыўся абвал у эканоміцы ў 2011 годзе.
 

На здымку: Мікалай Снапкоў і прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі