Міністр Кабякоў накрычаў на Лукашэнку (відэа)
Віцэ-прэм’ер урада занадта эмацыйна тлумачыў прэзідэнту эканамічныя азы. На нарадзе ў прэзідэнта на павышаных танах гаварыў не толькі кіраўнік дзяржавы, але і міністры. Калі яны … спрачаліся з прэзідэнтам. А кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч «пад шумок» вывеў новы эканамічны закон: калі ў нас самая моцная ўлада ў свеце, значыць, і эканоміка будзе самай моцнай!
Кіраўнік дзяржавы пачынаў сустрэчу з міністрамі ў сваім стылі, злёгку "зачапіўшы" Расію згадкай пра патанулыя караблі ў Керчанскім праліве. Наша эканоміка не тоне!
– Узяць краіну за руку і правесці гэты карабель, каб ён не разбіўся і не патануў, як гэта было ў Керчанскім праліве, гэта важная і няпростая задача, — пачаў Аляксандр Лукашэнка.
Але затым тэлекамеры выхоплівалі напружаныя твары міністраў і незадаволенага прэзідэнта. Міністры паспрабавалі растлумачыць прэзідэнту, што той паставіў ім "вар'яцкую" задачу. Асабліва эмацыйна гэта атрымалася ў віцэ-прэм'ера Кабякова:
— Можна, вядома, паставіць вар'яцкую задачу, я перапрашаю, сабе такую… Зрабіць у наступным годзе гандлёвае сальда дадатнае, яшчэ плюс 700 мільёнаў долараў. Але яно не будзе зроблена!!! Таму што мы тады правалім іншыя паказчыкі!!! Можна ў якасці прыярытэтнай задачы зрабіць сальда. Але мы тады загубім тэмпы росту, загубім інвестыцыі. Усё ж павінна збалансавацца ў эканоміцы.
— Што вы мне тут распавядаеце, — не слухаў Лукашэнка. — Падвысіліся выдаткі — падвышайце кошт продажны. Ці я няправільна разважаю з пункта гледжання эканомікі?
— Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, гэта кан'юнктура, і тут мы не можам дыктаваць са сваім коштам на рынку, — спакойна спрабаваў растлумачыць што да чаго міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. За што і быў абвінавачаны прэзідэнтам у… залішнім даверы да эканамічных законаў.
— Ды вы не дыктуйце, вы прадайце даражэй. Дарагі мой! Гэта для кафедры ўніверсітэта вось цяпер вы кажаце, — адмаўляўся верыць міністру прэзідэнт. — Вы проста прадайце больш. Трэба было трактары, аўтамабілі, харчаванне прадаваць даражэй. Вы можаце сказаць — гэта цяжка. А хто кажа, што лёгка?
Самая загадкавая фраза прагучала ад намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Леаніда Анфімава. Ён выказаў меркаванне, што ўрад можа не разумець, чым "пагражае бягучая сітуацыя":
— Або ўрад слаба ўяўляе сабе, чым пагражае бягучая сітуацыя, або, можа быць, бачыць таемныя схаваныя спружыны, націснуўшы на якія можна выраўнаваць становішча?
Беларусам бы таксама хацелася ведаць, чым «пагражае», але гэта засталося па-за кадрам….
І толькі галоўны банкір краіны Пётр Пракаповіч "пад шумок" упэўнена выводзіў уласныя эканамічныя законы:
— Мы маем самую лепшую ўладу ў свеце. І мы павінны дзякуючы гэтаму мець наймацнейшыя ўмовы для эканомікі. Тады эканамічны рост будзе забяспечаны ў поўным аб'ёме.
Дарэчы, банкір паставіў сабе задачу да 2010 году давесці золатавалютны запас краіны да 10 мільярдаў долараў (цяпер 3 мільярды). Некалі прэзідэнт жартам абяцаў пакінуць сваю пасаду, калі ў казне назапасіцца такая сума. Засталося пару гадоў….
Эфектную кропку ў гэтай крыклівай нарадзе паставіў прэзідэнт. Ён раптам папярэдзіў міністраў, што не пабаіцца разагнаць усіх. "Я не з палахлівых".
— Дзевяць месяцаў калі не выконваецца прагноз, значыць, я пачынаю фармаваць новы ўрад да канца будучага года. Заседзеліся, панове. Не зможаце — наракайце самі на сябе. Я не з палахлівых. Я магу заўтра звольніць усіх, і краіна не абрынецца.
ЭКАНАМІЧНЫ СЛОЎНІЧАК ПРЭЗІДЭНТА
КАН’ЮНКТУРА
Эканамічная сітуацыя, якая складваецца на рынку і характарызуецца ўзроўнямі попыту і прапановы, рынкавай актыўнасцю, коштамі, аб'ёмамі продажаў, валютнага курсу, заработнай платы, дывідэндаў, а таксама дынамікай вытворчасці і спажывання. Рынкавая кан'юнктура вызначае камерцыйную вартасць і канкурэнтаздольнасць тавараў, магчымасць і эканамічную мэтазгоднасць куплі-продажы, пошук спрыяльнага моманту вынахаду на рынак, формы і метады гэтага выхаду.
ДАСЬЕ ЕЎРАРАДЫЁ
Апошні раз міністры давалі прэзідэнту ўрок эканомікі на селектарнай нарадзе ў жніўні. Прэзідэнт тады ніяк не мог правільна падлічыць ураджай, а двум віцэ-прэм'ерам з калькулятарам ён не верыў. Але ў тым выпадку абышлося без крыкаў:
— Мы ўбралі 39% плошчаў і намалолі 2,8 мільёны тон зерня, — пачынае даклад віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза.
— Гэта значыць, калі паглядзець па працэнтах... — перапыняе яго прэзідэнт.
— Мы выходзім на 7 мільёнаў тон, — перапыняе прэзідэнта віцэ-прэм’ер.
— Мы ідзем пад 9 мільёнаў тон, — не слухае яго Лукашэнка.
— Аляксандр Рыгоравіч. Ёсць такая заканамернасць, — цярпліва тлумачыць Бамбіза. — Калі 2,8 мільёны тон падзяліць на 39%, калі ў каго-небудзь знойдзецца калькулятар, тады атрымаецца лічба 7,064.
Другі віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў адразу ж падлічвае на кішэнным калькулятары і ўслых пацвярджае лічбу — 7 мільёнаў тон.
Але прэзідэнт калькулятарам віцэ-прэм’ераў не верыць: “…у полі 8 мільёнаў тон, і вы хочаце сказаць, што збераце на мільён менш. Гэта значыць, што ў полі вы страціце мільён?..”
— Мы збярэм 7 мільёнаў тон зерня, не менш, — не адмаўляецца ад сказанага Бамбіза.
— Ну, паглядзім, калі ласка, — нечакана згаджаецца Аляксандр Лукашэнка.