Міністр юстыцыі не разумее, чаму змены ў гербе Беларусі выклікалі ажыятаж

Міністр юстыцыі не разумее, чаму змены ў гербе Беларусі выклікалі ажыятаж

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ пракаментаваў касметычныя праўкі ў гербе Рэспублікі Беларусь, пра якія так шмат пісалі на мінулым тыдні. Над тэхнічнымі зменамі працавалі "спецыялісты-мастакі", а прапановы ішлі ад геральдычнай рады пры прэзідэнце. Герб будзе выглядаць больш аб'ёмным, чырвоная зорка на ім стане ярчэйшай, глобус будзе павернуты так, каб лепш было відаць Еўропу.

"Нічога канцэптуальнага не прадугледжваецца ў змене герба, — кажа Сліжэўскі. — Гэта... больш тычыцца больш якаснага малюнка нашай дзяржаўнай сімволікі... малюнка зоркі, выявы нашай планеты".

Па словах міністра, на цяперашнім гербе мерыдыяны і паралелі "знаходзяцца як бы адарванымі ад нашай планеты". Гэта Сліжэўскі лічыць не зусім правільным. На новым варыянце больш выразна прамалююць той жа надпіс "Рэспубліка Беларусь", контуры мацерыкоў.

Сліжэўскі кажа, што не разумее, чаму згаданыя змены выклікалі ажыятаж. Паводле яго слоў, у выніку сімволіка мусіць выглядаць больш якасна. Што да дзяржаўных сцяга і гімна, то ніякіх зменаў на сённяшні дзень не прапануецца, заявіў міністр юстыцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі