Мінкультуры атрымала першыя заяўкі на конкурс памятніка ў Курапатах
У Мінкульт паступілі першыя заяўкі на конкурс памятніка ва ўрочышчы Курапаты — месцы масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў начальніка упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталлі Хвір.
Яна нагадала, што прыём заявак эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) "Курапаты" праводзіцца да 26 красавіка.
На прыём конкурсных заявак Мінкульт адвёў крыху менш за чатыры тыдні.
Раней у каментары Еўрарадыё кіраўнік Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч казаў, што канчатковае рашэнне цяпер Міністэрства культуры прымаць не будзе і гэты конкурс адбудзецца як прагляд разнастайных канцэпцыяў. Пра гэта ён даведаўся на асабістай сустрэчы з міністрам культуры Барысам Святловым.