Мінск затапіла пасля залевы (фота)
У сацыяльных сетках карыстальнікі паведамляюць, што моцна пацярпеў раён Серабранкі. Таксама нязручнасці адчуваюць жыхары Сухарава.
Панядзелкавы дождж затапіў многія раёны сталіцы.
Мінскія выратавальнікі ў твітары пішуць, што тэхніка "Гаррэмаўтадару" выехала ў раён вуліц Лабанка, Мазурава, Якубава і да станцыі метро "Партызанская". Там ліўнёвыя стокі забіла смеццем, і вада папросту не сцякае.
Фота з сацыяльных сетак — Юрай-Міхал Навіцкі і BellaDonna
На відэа: залевы ў Мінску ў папярэднія гады і затапленне метро.